You are viewing [info]kanaj's journal

Што закранула на мінулым тыдні

Apr. 26th, 2012 | 02:38 am
mood: cheerfulпохуй цунамі - Мао з намі
music: Current 93 "the starres are marching sadly home"

1.
Каюся, я моцна ўразіўся, паддаўся агульнай гістэрыцы і павёў сябе неадэкватна — нават паспеў выплакацца ў каментарах некаторых блогаў. Але ўрэшце ўзяў сябе ў рукі і, як толькі перад вачыма з’явілася стэнаграма, вырашыў уважліва перачытаць пачутае. Давайце зробім гэта разам.

Привет, братья! Здесь и сейчас Ксения Дегелько!
Я люблю вас! Я люблю Родину! Я люблю Октябрьский! Двигай телом! Е-е!


Гэта фантастыка! Ведаеце чаму? Дзялюся досведам зносінаў з жыхарамі буйных райцэнтраў, на 30—50 тысяч насельніцтва: яны ўсе як адзін да непрытомнасці і цемры ўваччу ненавідзяць свае родныя гарады і мараць перабрацца ў Мінск. Бо на ўваходзе ў Мінск кожнаму хлопцу выдаюць ключы ад невялікага, сціпла абсталяванага пакоя, а кожнай дзяўчыне — пару модных бліскучых ботаў да калена. Бо менчукі зусім не працуюць (гэта называецца фрыланс), а калі некаторыя і ходзяць на працу, то ў асноўным робяць гэта па начах, у бясплатных барах начных клубаў, заробак жа атрымоўваюць з покер-аўтаматаў у казіно. Ну і гэтак далей. Цэлае лета 1999 года я прабавіў ў горадзе Каленкавічы, распытваючы «месных» сваёй узроставай катэгорыі (16 плюс-мінус тры гады), чаму яны так не любяць свой родны кут. На мяне глядзелі як на ідыёта. Хіба ж можна не хацець у Мінск? З усіх апытаных нешта больш прыземленае за прыведзеныя вышэй уяўленні (і ў чымсьці нават падобнае да бізнэс-плану) мела толькі адна дзяўчына, апантаная ідэяй выйсці замуж за мінчука, абавязкова багатага, і каб з машынай.

«Я люблю Октябрьский!» — песня добрая ўжо тым, што пачынаецца са словаў, якія ў жыцці не так часта і пачуеш.

Я активистка БРПО.
Что будет с Отчизной, мне не всё равно
Во всем я готова страну поддержать
И землю родную трудом прославлять.


Разумею, вас палохаюць словы пра актывізм у Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Але вы ж добра ведаеце, якія пакручастыя лёсы бываюць у відных актывістаў, якім не ўсё адно, што будзе з Айчынай: сёння ён актывіст «Бізона», заўтра — «Азіяцкай Крыўі», пазаўтра — «Старога акопу», «Бунда», «Расійскай партыі няволі», «Старое Літвы»… Вокам міргнуць не паспееш, а ён ужо поўным ходам праслаўляе родную зямлю словам — у якасці супрацоўніка спутнікавага канала «Белстат», радыё «Воля» ці яшчэ якой трасцы. Ксюша ж гатовая праславіць родную зямлю працай! Розніца відавочная, праўда?

Я смелая, умелая, отличница по жизни
И всегда веду здоровый образ жизни.
Сигареты, алкоголь надо запретить,
Чтобы люди на земле могли спокойно жить.


Ксюша смелая, умелая, выдатніца і спарцмэнка. У той час як асноўная маса выпускнікоў сярэдніх школ сёння — вялае і тупарылае біясмецце без пробліску густу, розуму і фантазіі, часта з першымі званочкамі надыходзячага алкагалізму і сталай тытунёвай залежнасцю. «Сигареты, алкоголь надо запретить!» пачулі — і абасраліся ад перспектывы. Я, як усім вядома, прынцыпова супраць таго, каб нешта некаму забараняць, але высокаадыктыўныя наркотыкі, якія, да ўсяго, стымулююць агрэсію, трэба выкінуць з актыўнага ўжытку. Не сумняюся, што мы чуем крык душы дзіцёнка, які, жывучы ў пасёлку, не па кніжках ведае, якая гэта бяда — алкагалізм.

Правильный город, счастливые лица,
Вот что я вижу, вот что мне снится.


Мне часам таксама, я тады прачынаюся заплаканы. Хто хоць два дні правёў за мяжой, па вяртанні не мог не заўважыць, з якімі стромнымі заточкамі соўгаюцца па беларускіх вуліцах грамадзяне. Не раўнуючы лагернікі на Калыме.

Долой мини-юбки: короткая, узкая.
Теперь покупать будем все белорусское!


Цяжка сказаць, ці ідзе тут гаворка пра міні-спадніцы цяперашняй беларускай вытворчасці. Калі так, то ўсё правільна, і на змену нязручнаму няякаснаму трыкатажу мусіць прыйсці зручны і якасны. Але цалкам магчыма, што гэтая кульгавая канструкцыя насамрэч па-дзіцячаму сарамлівы намёк на недзіцячую сур'ёзную праблему, а менавіта — на імідж Беларусі як сэкс-турыстычнага заказніка. Не сакрэт, што ў Еўропе вульгарная спадніца ёсць вернай прыкметай таго, што ейная гаспадыня прадае цялеснае каханне за грошы (аднойчы нават давялося пасярод праспекту Скарыны тлумачыць нямецкай дэлегацыі, што мы не на Араніенбургерштрасэ). Добрая гэта з’ява ці кепская — лёгка разважаць даросламу чалавеку. Падлеткавае ж сэрца, з якога пакуль яшчэ не выветрылася святасць дзяцінства, дае на гэтае пытанне адназначны адказ.

К теме здоровья подойдем деликатно,
Я за то, чтобы дальше лечиться бесплатно.
Бесплатная школа, колледж и ВУЗ,
Чтобы в достатке жил белорус.

Я из деревни, даешь процветанье!
Даешь стабильность! Ё-ё!


Святыя словы! Ніхто не хоча падохнуць на вуліцы з-за таго, што не праплаціў страхоўку, права кожнага — атрымаць годную адукацыю і жыць па-людскі. Самі ведаеце, у якім стане вёска — дзяўчо крыкма крычыць з манітору: «Даеш росквіт!». Я шэптам паўтараю гэтыя словы за ёй. Хочацца плакаць. За мінулы год кошты выраслі самае меншае ў 4 разы, рубель абрынуўся ніжэй за ўсе магчымыя прагнозы, пенсіянеры апынуліся за мяжой галечы, а скроні бацькоў малых дзяцей літаральна ссівелі за трыста бяссонных начэй. Мы крычым разам з Ксюшай, мы патрабуем: «Даеш стабільнасць! Е-е!».

Спорт мы поставим на первое место
Активная жизнь это всем интересно.
Постройте в Октябрьском ледовый дворец
Для наших юных и храбрых сердец!

Достанем из недр наших фосфор и калий,
Чтобы в достатке работал аграрий.
Благоустроим поселок родной,
Эй, молодежь, давайте за мной!

Я люблю вас! Е-е!


Фосфар ёсць, калій ёсць, мел, нафта… Ды нават каб і ніхалеры не было — працай пражылі б. Але ж на пасёлку самі ведаеце — бухаюць як не ў сябе і ад самага ранку ляжаць усе п’яныя, што у святы, што ў будні. «Я люблю вас! Е-е!» — а чым яшчэ можа матываваць знявераную алкашню гэтае худое 13-гадовае дзяўчо? Хто з вас ведае большыя словы, каб уваскрасіць чалавечы дух у тых, хто не толькі развучыўся бачыць бачыць дзень заўтрашні, але нават не здольны прабіцца праз алкагольны туман, каб пабачыць, якое ён — дзень сённяшні?

Скажем спасибо за хлеб на полях


Хлеб — гэта святое. І тыя, хто яго робяць — таксама. Сказаць гэтым людзям «Дзякуй!» ніколі не лішне — гэта ведаюць усе. Чаму пра гэта не ведае сталічная абарзелая хіпстата? На што намякаюць сваімі фотажабамі збыдлелыя карыстальнікі фэйсбука? Якога хера разяваюць свае паганы раты каментатары ютуба?

И за хорошую жизнь в деревнях.


Абавязкова скажам! Як толькі моладзь праспіцца і адродзіць пасёлак!

Мы преумножим старанья людей
Жить станет легче и веселей!


Абавязкова стане! Не можа не стаць! Бо іначай навошта ўсё гэта, вецер у полі, птушкі ў лесе ды зорнае неба над галавой?.. Мы не дажывем — але Ксюшыны дзеці абавязкова дажывуць!

Электорат, за меня голосуй!
Светлая правда в умах торжествуй.
Вместе мы сможем построить оплот,
Чтобы на славу трудился народ.

Даешь стабильность! Я из деревни.
Я люблю Родину. Я лидер!
Двигай телом, даешь процветанье
Я люблю Октябрьский. Ё-ё!
Я лидер!


«Электорат, за меня голосуй!» — пік выступу! Уся Беларусь здрыганулася, бо з вуснаў дзіцёнка сарваліся словы, страшнейшых за якія няма для Лукашэнкі! І хай сабе фраза бездакорная з юрыдычнага пункту гледжання, то бок гаворка ідзе менавіта аб канстытуцыйным спосабе змены існуючай улады шляхам дэмакратычных выбараў, — пасёлак Акцябрскі, як пісалі ў газетах, ужо ўзялі пад кантроль людзі з камітэту ГБ.

Ксюша — сапраўдны лідэр, што здолеў напоўніцу скарыстацца сціплымі магчымасцямі пасялковай школкі, каб данесці да масаў стыхійны, ад зямлі, лявацкі маніфест. Не роўня напамажаным ляпісам трубяцкім, якія тым часам качаўражыліся перад маааскоўскай підараснёй у модным клубе сваёй сталіцы.

Нескарыстаны на мінулых выбарах голас я аддаю Ксеніі Дзягельцы.

А ідыётам, якія за піянерскім гальштукам на маніторы не ўбачылі галоўнага, застаецца толькі паспачуваць.

86.20 КБ

Е-е!

2. Гітлер памёр.
Усе ведаюць, што ўгарны расійскі гурт КОРРОЗИЯ МЕТАЛЛА, сябра школьных дзён маіх суворых, за любоў да якога я ў эпоху Дэцла ледзьве не быў адпіжжаны посонамі з Падольскай у горадзе Каленкавічы, доўгі час гастраляваў з жывым Гітлерам. Падчас выступаў, пакуль інфернальныя карузлікі дралі голых дзевак на ўпрыгожанай нацыскімі сцягамі сцэне, Гітлер калаціўся ў канвульсіях, бесперапынна ўскідаў руку ў фашыстоўскім вітанні і выкрыкваў крылатыя выразы кшталту Jedem das Seine. Адмыслова для ягонага саліравання і была напісаная бессмяротная кампазіцыя Nicht kaputen! Nicht kapitulieren!. 12 сакавіка Аляксандр Шышкін (так яго звалі «в міру») памёр. Некралогі на расійскіх інфармацыйных рэсурсах прасякнутыя непадробным болем — мужык ён быў надзвычай душэўны.

10.45 КБ

45.86 КБ

3.
Прачытаў артыкул [info]pan_t_joculator пра тое, як ён з посонамі ў двары спяваў пад гітару Мельнікава і Воюша. А затым — адказ [info]martinovich аб тым, як ён на такой самай барысаўскай дошцы «трэнькаў на чатырох акордах» PINK FLOYD.

Па-мойму, мандзяць абодва. Бо ўсе гралі вось што:



Упершыню яе ад аднакласніц пачуў. Дагэтуль, здараецца, пад нос напяваю.

Link | Leave a comment {26} | Add to Memories | Share

Шабаны

Mar. 22nd, 2012 | 12:05 pm
location: праца
mood: crazyультраюніці хардкор шабаны
music: Канцы Света "Мытищинский Машиностроительный Завод"

ПАЦАНЫ, Я СЁННЯ ІШОЎ КАРАЦЕЙ МІМА КНІГАРНІ «Ў» І ПАБАЧЫЎ БЕЛІНТЭЛЕКТУАЛА З «ВІЛЕНСКАЙАНТАЛЁГІЯЙ» ПАДПАХАЙ, НУ Я ПАДАРВАЎСЯ ДЫ ІМКЛІВА ПЕРАЁБ ЯМУ Ў КАПУСТУ З ВЯРТУХІ І ВЫЯСНІЎ ЯГО ВОКЛІЧАМ «НЕ ЛЮБЛЮ НЫЦЦЁ ПРА ЗАБРАНЫ КРАЙ», ТАМУ ШТО Я ЎЧАДЗЕЎ ПА БАХАРЭВІЧУ, ПАЦАНЫ ДУХ НОВАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ СІТУАЦЫІ ЖЫВЕ ТОЛЬКІ НА ШАБАНАХ, ДЗЕ НОВАЯ ГЕНЕРАЦЫЯ ЛІТАРАТАРАЎ НАЯБЕНЬВАЕЦЦА ПА ХАРДКОРЫ, ДЗЕ ПАЦАНЫ ЖЫВУЦЬ «ВОБЛАЙ» ДЫ «ГАЛІЯФАМІ», ЧЫТАЮЦЬ «ТЭКСТЫ» І ЯБУЦЬ САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ У РОТ! ТОЛЬКІ ШАБАНЫ, ТОЛЬКІ SCHMERZWERK, ТОЛЬКІ ХАРДКОР! ЮНІЦІ УЛЬТРАХАРДКОР ШАБАНЫ!!! пацаны ябашце чаргінцоў, змагароў, лукашню і хіпстараў, чадзейце на прэзентацыях, любіце Беларусь і літаратуру! КАЖЫЦЕ АДКРЫТА І СМЕЛА ПРОСТА Ў ТВАР! ШАБАНЫ!

408.54 КБ

22 сакавіка а 19.00 Інстытут імя Гётэ ў Мінску (вуліца Веры Харужай, 25/3)

Link | Leave a comment {23} | Add to Memories | Share

#29 ANDREW LLOYD WEBBER "Evita" (1976)

Feb. 20th, 2012 | 03:30 am

39.75 КБ

***



info )

Link | Leave a comment {6} | Add to Memories | Share

#28 ANDREW LLOYD WEBBER "By Jeeves" (1996)

Feb. 15th, 2012 | 11:06 pm

102.12 КБ

***



info )

Скарочаная да людскага памеру і істотна перапрацаваная версія мюзікла Эндру Лойда Вэбэра «Jeeves», што з трэскам праваліўся ў 1975 годзе. Дадалося новых музычных нумароў, у разы скарацілася працягласць спектаклю (з пяці гадзінаў да 90 хвілінаў). На запісу, прапанаваным вашай увазе, змешчаныя толькі музычныя нумары, і ён доўжыцца роўна гадзіну.

Сама па сабе спроба наступіць на такія балючыя старыя граблі можа сведчыць як пра ўпартасць кампазітара, гэтак і пра ўсведамленне ім уласнага творчага застою. З часоў трыюмфу «The Phantom Of The Opera» (1986) прайшло дзесяць гадоў. Мэтр паспеў за гэты час напісаць музыку да надзіва амаральнай, зважаючы на кансерватызм кампазітара, музычнай п’есы «Aspects Of Love» (1989) і да нашмат цікавейшай за яе ў музычным плане, але таксама «дробязнай» пастаноўкі «Sunset Boulevard» (1993) — рэмэйку аднайменнага фільма 1950 года. Асаблівым поспехам яны не карысталіся, трымаючыся, у асноўным, на рэпутацыі Лойда Вэбэра. Несапраўдны Хрыстос наступнай пасля «By Jeeves» пастаноўкі «Whistle Down The Wind» (1998), таксама рэмэйку фільма 1961 года, — яскравая ілюстрацыя таго, што пасля творчага разрыву з лібрэтыстам Цімам Райсам магія пакінула кампазітара.

Link | Leave a comment | Add to Memories | Share

#27 ANDREW LLOYD WEBBER "Jeeves" (1975)

Feb. 13th, 2012 | 03:46 am

62.47 КБ

***



info )

Магчымасць пераканацца ў тым, што кампазітар Эндру Лойд Вэбэр без драматургіі Ціма Райса — гэта зусім іншы кампазітар, публіка атрымала праз пяць гадоў пасля пастаноўкі геніяльнай рок-оперы «Jesus Christ Superstar» (1970).

Цім Райс, слухаючы краем вуха радыё, пачуў сціслы пераказ гісторыі жыцця Эвы Перон (1919—1952), легендарнай жонкі прэзідэнта Аргентыны Хуана Перона. Бегла азнаёміўшыся з дадатковымі матэрыяламі, ён загарэўся жаданнем паставіць музычны спектакль паводле няпростай біяграфіі гэтай незвычайнай жанчыны. Лойд Вэбэр, ведаючы некаторыя прыватныя акалічнасці жыццёвага шляху Эвіты, несумяшчальныя з ягонымі маральнымі перакананнямі, ідэю напарніка не ўхваліў, прамовіўшы легендарную фразу, якая сёння ўражвае недальнабачнасцю мэтра (на мяжы з недалёкасцю): «Твор пра нікому не вядомага чалавека, што нечакана здабыў славу і памёр ва ўзросце трыццаці трох гадоў, мы ўжо напісалі». Не маючы моцы, каб пазбыцца думак аб аргентынскай містэрыі, у якой перапляліся галеча і раскоша, заганнасць і святасць, улада і каханне, жыццё і смерць, Цім Райс вырашыў даць кампазітару час на развагі і з’ехаў у Аргентыну дапісваць лібрэта. Забягаючы наперад, адзначу, што падарожжа прынесла плён, і мюзікл «Evita» (1976) стаў не толькі знакавай падзеяй у жанры, але ў пэўных колах нават здабыў статус культавага.

Застаўшыся сам-насам, Лойд Вэбэр узгадаваў свой ангельскі кансерватызм да мяжы ўнутранай якасці, і, як вынік, вырашыў звярнуцца да творчасці Пэлема Грэнвіла Вудхаўза. Але бяспройгрышная, як магло падацца, справа намаганнямі новых напарнікаў кампазітара была ператвораная ў кашмар. Драматург Алан Эйкбарн, сапраўдны фанат гісторый аб прыгодах Джыўса і Вусцера, задача якога першапачаткова зводзілася да распрацоўкі сюжэта і напісання празаічных звязак паміж музычнымі нумарамі, неўзабаве ўзваліў на сябе яшчэ і цяжар паэта-песенніка (бо Цім Райс, напісаўшы пару вершаў, занудзіўся і выйшаў з гульні), а бліжэй да прэм’еры быў вымушаны засвойваць рэжысуру — рэжысёр Эрык Томпсан таксама склаў рукі. Лішне казаць, што схільны да панікёрства Лойд Вэбэр у апошні момант таксама падаў прадзюсарам прашэнне аб адмене прэм’еры, але апошнія, навучаныя досведам супрацы з неўраўнаважаным кампазітарам, не паверылі, што ўсё так кепска, і просьбу адхілілі.

У выніку перад гледачамі паўстала пяцігадзінная, неверагодна занудная п’еса практычна без музычнага суправаджэння, бо, узяўшы за аснову раманы «Кодэкс Вусцераў» (1938) і «Шлюбны сезон» (1949), Алан Эйкборн «развіў» сюжэт шчодрымі запазычаннямі з усіх астатніх раманаў серыі. Першыя чатыры песні Вусцер выконваў адзін, а першы жаночы персанаж з’яўляўся на сцэне праз 40 хвілін ад пачатку. Структурна спектакль уяўляў з сябе падборку анекдатычных гісторый, якія персанажы распавядалі адзін адному, не апускаючы нават аўтарскія рэмаркі. Цярпення гледачоў хапіла ўсяго на 38 паказаў — своеасаблівы рэкорд.

Поўны правал «Jeeves» стаў адчувальным ударам для кампазітара, пра п’есу пастараліся як найхутчэй забыцца. Толькі ў 1996 годзе, скарочаную да чалавечых памераў і музычна ўзбагачаную, яе зноў прапанавалі гледачам пад новай назвай «By Jeeves». Ад старой пастаноўкі засталіся толькі ўспаміны тых нешматлікіх небаракаў, што мелі няшчасце на яе трапіць, і запісы некаторых музычных нумароў, выдадзеныя ў той самы час асобнай пласцінкай (цяпер гэта вялікі рарытэт). Яны вашай увазе і прапанаваныя.

Link | Leave a comment | Add to Memories | Share

#26 ANDREW LLOYD WEBBER «Jesus Christ Superstar» (1970)

Feb. 10th, 2012 | 02:33 am

77.47 КБ

***



info )

«Jesus Christ, Jesus Christ // Who are you? What have you sacrificed?» — гэтыя пазыўныя чуў літаральны кожны, але не ўсе ведаюць, што замест гэтых словаў пад тую ж мелодыю маглі гучаць іншыя, напрыклад, «Samuel, Samuel // This is the first book of Samuel». Малады кампазітар Эндру Лойд Вэбэр і крыху старэйшы за яго паэт-тэкставік Цім Райс, акрыленыя прыязнай рэакцыяй публікі на дэбютную міні-рок-п’есу «Joseph And The Amazing Technicolor Dreamcoat» (1969), вырашылі надалей апрацоўваць старазапаветныя біблійныя палеткі, але, трохі павазіўшыся з Кнігай Царстваў ды царом Давідам, каб не разменьвацца на драбязу, пераскочылі адразу да Ісуса Хрыста. Зрэшты, амбітны праект мог так і не выйсці за межы адзінага сінгла «Superstar» з арыяй Іуды, словы з якога згадваюцца вышэй, каб не дапамагла інтуіцыя «абураных слухачоў» ды шчыраванне жоўтай прэсы. Пра яшчэ не напісаную працу разыходзіліся самыя фантастычныя чуткі, напрыклад, што ролю Хрыста пагадзіўся выканаць Джон Ленан, прычым на ўгаворы паддаўся толькі пасля таго, як ролю Магдаліны аддалі Ёка Она. Адступаць пры такіх раскладах не было як, хлопцы наваліліся на працу і вынік не прымусіў сябе чакаць.

Мала таго, што сама назва рок-оперы (моднага на той час жанру) была нібыта адмыслова прыдумана для таго, каб займець праблемы з выступамі і распаўсюдам запісаў калі і не ў Вялікабрытаніі, то ў Злучаных Штатах дакладна, дык азадачваў і ейны змест. Тром станоўчым персанажам — Пілату, Іудзе і, нарэшце, Хрысту — супрацьстаяў, па вялікім рахунку, «народ», прытым што астатнія персанажы альбо з’яўляліся нейтральнымі, альбо, у горшым выпадку, займалі пазіцыі, абгрунтаваныя дастаткова, каб мець магчымасць дзейнічаць у згодзе з сумленнем. А паколькі містэрыя была стылізаваная пад тыповую гісторыю паўстання поп-зоркі, грубаваты мэсэдж накіроўваўся непасрэдна ў бок публікі. Публіка, у сваю чаргу, не заставалася абыякавай да падзеі, ладзячы пікеты пад дзвярыма тэатраў, што наважваліся паставіць «Jesus Christ Superstar», часам нават не грэбуючы падпаламі. Але геніяльная гульня творчага тандэма скандальнасцю афішаў не абмяжоўвалася, у п’есе кожны мог выбраць постмадэрновую пастку на свой густ. Уявіце сабе фанатычнага хрысціяніна, які ў агульнаадукацыйных мэтах наважыўся праслухаць сатанінскую пласцінку хаця б да сярэдзіны, і цяпер вось ужо якую гадзіну не можа выкінуць з галавы не толькі самую навязлівую песеньку на альбоме, але, што самае страшнае, і ейны развясёлы прыпеў «must die, must die, this Jesus must die». А як чалавек з падобнымі перакананнямі адрэагуе на канцоўку гэтага шабашу, у якой, згодна з дэманічнай задумай Ціма Райса, Хрыстос не ўваскрасае? На галовы аўтараў пасыпаліся абвінавачанні ў блюзнерстве, сатанізме і, як быццам не яны напісалі баладу «Close Every Door» («Joseph And The Amazing Technicolor Dreamcoat»), у антысемітызме.

Продажы пласцінак білі ўсе рэкорды, тэатры абодвух берагоў Атлантыкі зведалі шквал спачатку неаўтарызаваных, а затым і афіцыных, лакалізаваных пастановак. Былі знятыя два музычныя фільмы. На адной толькі расейскай мове рок-оперу ставілі самае меншае пяць разоў (з іх тры — за савецкім часам). Падрыхтаваная Беларускім драматычным тэатрам імя Горкага прэм’ера беларускамоўнай версіі на патрабаванне кампаніі Лойда Вэбэра «The Really Useful Group» у мінулым годзе была адкладзеная на нявызначаны тэрмін — пачыналіся сусветныя гастролі «афіцыйнай» трупы. А літаральна зараз магілёўскія праваслаўныя вернікі збіраюць подпісы на карысць забароны паказу ў іхным горадзе пастаноўкі Санкт-Пецярбургскага тэатра «Рок-опера». Геніяльны твор не забыты дасёння і, як бачна, хвалюе нават тых, хто яго ніколі не чуў.

Рок-опера «Jesus Christ Superstar» — музычная вяршыня Эндру Лойда Вэбэра, дастаткова ўслухацца ў рытм адной толькі ўступнай партыі барабанаў у «Іудавай» «Heaven On Their Mind», каб пераканацца, што ва ўсёй сваёй позняй творчасці кампазітар нават не наблізіўся да падобнай разняволенасці і драйву.

Уявіць сучасную масавую культуру без «Jesus Christ Superstar» немагчыма. Вось ужо больш за сорак гадоў пры згадцы імені Ісуса Хрыста нейкі чорцік унутры мільёнаў людзей пачынае навязліва патрабаваць скончыць думку словам «…суперзорка!».

Link | Leave a comment {17} | Add to Memories | Share

#25 ANDREW LLOYD WEBBER «Joseph And The Amazing Technicolor Dreamcoat» (1969)

Feb. 7th, 2012 | 02:53 am

224.84 КБ

***



info )

Пасля няўдалых спробаў давесці да ладу «The Likes Of Us» (выдадзены толькі ў 2005 годзе) Эндру Лойд Вэбэр праявіў упартасць у тым, каб не паддацца на прапановы кампаньёна-тэкставіка Ціма Райса пераключыцца з манументальных задумаў на стварэнне асобных поп-хітоў для розных выканаўцаў. Азіраючыся на творчую спадчыну мэтра, асабліва на створанае ім пачынаючы ад 80-х, можна дапусціць, што даць згоду і надалей следаваць сябравай парадзе магло быць мудрым рашэннем. Але тады, не ведаючы, у які бок рухацца далей, Лойд Вэбэр чакаў шчаслівага выпадку, і ў 1967 годзе такі выпадак здарыўся. Настаўнік школы Колет Корт і па сумяшчальніцтве кіраўнік дзіцячага хлапчуковага хору Алан Доджэт звярнуўся да хлопцаў з просьбай аб сяброўскай дапамозе — напісаць для гэтага самага хора чвэрцьгадзінную кантату для паказальнага выступу. Выпускнікі гэтай школы звычайна працягвалі навучанне ў каледжы Святога Паўла, таму Лойд Вэбэр з Цімам Райсам, перабраўшы мноства магчымых тэмаў, вырашылі арыентавацца на рэлігійны ўхіл будучых выканаўцаў і спыніліся на біблійнай гісторыі пра Іосіфа Прыгожага, прададзенага ў егіпецкае рабства ўласнымі братамі. Не хвалюючыся наконт таго, ці прымуць спецыфічныя заказчыкі гэтую важную з рэлігійнага пункту гледжання гісторыю ў поп-абгортцы (а часы ў гэтым сэнсе былі не самыя простыя, напрыклад, музыкі найвядомейшага амерыканскага гурта THE BEACH BOYS небеспадстаўна баяліся, што поп-сінгл «God Only Knows» з альбома «Pet Sounds» (1966) не будуць круціць па радыё з-за слова «God» у назве), хлопцы адцягнуліся напоўніцу. Геніяльны Цім Райс, не спадобіўшыся ўзяць у рукі Біблію, пагартаў замест яе ілюстраваную дзіцячую брашурку на адпаведную тэму, і ў выніку не толькі прыдумаў для п’есы шматслойны, прынцыпова неперакладальны на нашую мову назоў, які ў цэлым вельмі адпавядае атмасферы часу (часу напісання п’есы, вядома), але і прымусіў персанажаў старажытнай містэрыі, стылізаваных пад пазнавальныя іконы ісціннай рэлігіі 60-х — музыкі — пусціцца ў постмадэрновыя скокі. Сам ён, загрыміраваны пад Элвіса, у характэрнай для Караля манеры выконваў ролю Фараона.

Пастаноўка кіраўніцтву спадабалася, яе пашырылі на некалькі хвілінаў і паспелі паставіць яшчэ некалькі разоў, пакуль сярод гледачоў не апынуўся Дэрэк Джуэл, музычны крытык з «Sunday Times», які прыйшоў паглядзець на выступ свайго сына. Ухвальны водгук на старонках газеты прывёў да таго, што ўжо 1 студзеня 1969 года запіс міні-мюзікла на студыі «Decca» пабачыў свет у выглядзе пласцінкі.

Ад пачатку разлічаны на патэнцыял школьных тэатральных гурткоў, мюзікл з цягам часу зрабіўся своеасаблівым стандартам, і на сённяшні дзень, калі верыць даследчыкам, быў пастаўлены аматарскімі калектывамі больш за 20 тысяч разоў. У той жа час аўтарызаваныя, «прафесійныя» пастаноўкі шторазу прыбаўлялі ў колькасці ды працягласці нумароў. Сённяшні «Joseph And The Amazing Technicolor Dreamcoat» доўжыцца прыкладна дзьве гадзіны, але і гучыць пры гэтым вельмі «стэрыльна» (адзіны вынятак — ашаламляльная арыя «Close Every Door», прафесійны падыход да якой і сапраўды пайшоў апошняй на карысць). Вашай жа ўвазе прадстаўлены той самы трыццаціхвілінны арыгінальны запіс — ненавязлівы псіхадэлічны рок-альбом для самых маленькіх. Западозрыць аўтараў у тым, што праз год яны выбухнуць культавай рок-операй «Jesus Christ Superstar» (1970), па праслухоўванні проста немагчыма.

Link | Leave a comment {2} | Add to Memories | Share

#24 ANDREW LLOYD WEBBER "The Likes Of Us" (2005)

Feb. 3rd, 2012 | 03:33 am

167.74 КБ

***



info )

Ідэйны крызіс, што пераследуе славутага брытанскага кампазітара ад канца 70-х, звязаны, відавочна, не з пірацкім распаўсюдам аўдыёзапісаў (пазіцыя самога мэтра), а з распадам творчага дуэта «Эндру Лойд Вэбэр—Цім Райс». Зразумела, што музычна ўзбагаціць такі кансерватыўны жанр як мюзікл не ўяўлялася магчымым не толькі на момант пачатку кар’еры музыкі, але і задоўга да ягонага нараджэння, і творчая біяграфія Лойда Вэбэра — яскравае таму пацверджанне. А той факт, што з музычным тэатрам ён марыў звязаць свой лёс ад самага дзяцінства, сам па сабе з'яўляецца вычарпальнай характарыстыкай аўтарскай творчай псіхалогіі. Страціўшы повязь са сваім геніяльным кампаньёнам-лібрэтыстам — смелым правакатарам, здольным мінімальнымі сродкамі, лёгкай карэкцыяй дэталяў пераўтварыць заезджаны сюжэт у велічную містэрыю, — Лойд Вэбэр у далейшым, па вялікім рахунку, практыкаваўся ў фармалізме. «Cats» (1981) — бессюжэтная малаўцямная пастаноўка з выдатнымі харэаграфіяй, дэкарацыямі і касцюмамі, але яе музычная вартасць абмяжоўваецца баладай «Memory». Дзіцячы (але, як водзіцца, з дарослымі намёкамі) мюзікл «Starlight Express» (1984) дагэтуль трымаецца на плыву толькі дзякуючы манументальным дэкарацыям і тэхнічнай складанасці пастаноўкі на мяжы магчымасцяў тэатра як формы мастацтва, што дадае прэстыжу пляцоўкам, якія наважваюцца распачаць рэпетыцыі і, у прыватнасці, паставіць усіх да адзінага актораў на ролікавыя канькі (у нямецкім горадзе Бохум пад гэты спектакль адмыслова пабудавалі асобны будынак — тэатр «Starlighthalle»). У музычным жа плане — гэта проста стылізацыя пад розныя накірункі поп-музыкі, нецікавы набор штампаў ад эпохі рок-н-рола да хард-року і новай хвалі. Усім вядомая аднайменная арыя з мюзікла «The Phantom Of The Opera» (1986) і яшчэ пара нумароў адтуль — адзінае, што дазваляе гледачам пратрымацца да фінальнай заслоны, не заснуўшы пад бясконцае бубненне Прывіда «my angel of music, my angel of music…». Сіквел гэтай п’есы «Love Never Dies» (2010) з падобнага бубнення складаецца наогул амаль цалкам. Нягеглая спроба пазбыцца славы зашоранага кансерватара, мараліста і апантанага змагара за сямейныя каштоўнасці, што прычапілася да яго падчас працы над мюзіклам «Evita» (1976), вылілася ў гімн сямейнай здрадзе і вольнаму каханню «Aspects Of Love» (1989). Лібрэта гэтай пастаноўкі здольнае выклікаць супярэчлівыя пачуці нават у падрыхтаванага гледача. Нягледзячы на музычную вартасць, праблематыка спектаклю «Sunset Boulevard» (1993), рэмэйка аднайменнага фільму 1950 года, на фоне ранніх твораў маэстра выглядае папросту ўбога. Балюча ўсведамляць, што кампазітар, далучны да мастацкага ўвасаблення містэрый узвышэння Эвы Перон («Evita») і ўкрыжавання Ісуса Хрыста («Jesus Christ Superstar» (1970)), разменьвае талент на драматычнае апісанне валтузні старэючай маразматычкі-актрысы і маладога альфонса вакол антыкварнага аўтамабіля. Другое прышэсце Хрыста, што праўда, ледзь не здарылася ў правальным тэатральным рэмэйку аднайменнага фільма 1969 года «Whistle Down The Wind» (1998), але той, хто выдаваў сябе за Збаўцу аказаўся ўсяго толькі беглым злачынцам. IRAsploitation «The Beautiful Game» (2000) і адну з апошніх пастановак мэтра «Woman In White» (2004) па праслухоўванні немагчыма ўзнавіць у памяці.

Не дзіўна, што пры такім раскладзе кампазітар у выніку прыняў рашэнне залезці ў самую дальнюю шуфляду і дастаць на свет Божы чарнавыя партытуры саракагадовай даўніны. Накід мюзікла «The Likes Of Us», вынік першага досведу супрацы 17-гадовага Эндру Лойда Вэбэра з 21-гадовым паэтам Цімам Райсам, што падаўся ім у тыя часы няўдалым, усё ж меў прыкметы жыццяздольнасці. Сустрэўшыся зноў, каб давесці да ладу старыя тэксты і яшчэ больш старыя мелодыі (некаторыя былі напісаныя Лойдам Вэбэрам у 12-гадовым узросце), барон-кампазітар і рыцар-паэт хаця і не паўтарылі поспех «Jesus Christ Superstar», але зрабілі нешта адназначна цікавейшае і больш жывое за ўсё створанае з удзелам кампазітара ад канца 80-х. У 1965 годзе Цім Райс яшчэ не наважваўся пускацца ў постмадэрновыя скокі з такімі тытанічнымі фігурамі, як Ісус Хрыстос, Іосіф Прыгожы («Joseph And The Amazing Technicolor Dreamcoat» (1969)) ці Эва Перон, таму спыніўся на на асобе Томаса Джонса Барнарда, легендарным брытанскім філантропе, заснавальніку буйной сеткі дзіцячых прытулкаў у другой палове XIX стагоддзя («The National Association for the reclamation of Destitute Waif Children»). Правакацыйнасць, адзін з найважнейшых складнікаў фірмовага почырку лібрэтыста, забяспечваецца пакуль што не «антысемітызмам» і «блюзнерствам», а бязвіннымі штрыхамі, напрыклад, наяўнасцю ў п'есе, пра дзетак такога персанажу з ліку асноўных як самая натуральная прастытутка (зрэшты, ці палічылі б гэта правакацыяй у 1965 годзе — асобнае пытанне). Што да музыкі, то аб ейнай вартасці хай будзе сведчыць тое, што за 40 гадоў яна не заляжалася — некаторыя кампазіцыі Лойд Вэбэр выкарыстаў у поўнаправальным спектаклі паводле твораў Пэлема Грэнвіла Вудхаўза «Jeeves» (1975), на інструментальным альбоме «Variations» (1978), і ў мюзікле «The Beautiful Game».

Вашай увазе прапанаванае афіцыйнае выданне (легенды даносяць звесткі яшчэ пра нейкую дэмку 1965 года) — жывы запіс, зроблены 9 ліпеня 2005 года падчас прэм'еры мюзікла на Сідмантанскім фестывалі, які Эндру Лойд Вэбэр традыцыйна ладзіць у адмыслова перабудаванай каплічцы XVI стагоддзя на тэрыторыі свайго маёнтка. Цім Райс выконвае ролю Аўкцыёншчыка, а ролю вядучага, што ўвесь час пасмейваецца са шматлікіх сюжэтных несупадзенняў і агульнай недапечанасці «першага бліна» творчага тандэму — вядомы актор і літаратар Стывен Фрай.

Link | Leave a comment {2} | Add to Memories | Share

Падсрачнікі тыдня

Jan. 31st, 2012 | 10:29 pm
mood: nostalgicnostalgic
music: Lacrimosa "Dich Zu Toten Fiel Mir Schwer"

1.
Навінамі з фронту ўспамін навеяла. Лютаўскім вечарам далёкага 2007 году мілыя дзяўчаты [info]viktorinka, [info]tvorchaje_dziva і [info]mensajera завалаклі мяне пагрэцца на Ўправу, дзе вінцучкі з лябедзькамі ў той час пераціралі за надыходзячы Дзень Волі. У залі было надзвычай ажыятажна і важна, быў нават сам Мілінкевіч — сядзеў у прэзідыюме, чамусьці на рагу стала, і бесперапынна асяняў чэло фэйспалмам. На векі вечныя перасратыя паміж сабой члены партый паглыблялі застарэлыя канфлікты, гулі, выкрыквалі з месцаў, перапынялі выступоўцаў і ўпадалі ў гістэрыку, [info]revanshist злаябучымі пытаннямі да прэзідыюма падліваў масла ў вагонь, ну а мы з дзяўчатамі на галёрцы дзіка ўгаралі з гэтага ўсяго, таму нам пастаянна рабілі заўвагі і пагражалі выдварэннем з сойму. Пры канцы Вячорка адарваўся ад зэдля, абвёў прысутных цяжкім позіркам і задзвінуў мутную цялегу — нешта пра «план», «садзіць» і «дубасіць». Інспіраваў такое палева, здаецца, зноў жа [info]revanshist — крыху пазней, ужо на вуліцы, дзяўчаты нас пазнаёмілі. Мы ветліва раскланяліся і, як водзіцца, паспяшаліся забыцца адзін пра аднога. Я, па ўсім відаць, перастараўся, бо з таго вечара больш не памятаю анічога зусім, аднак жа пазітыўных уражанняў да падсвядомасці наліпла дастаткова, каб моцна засмуціцца праз сваю адсутнасць на сённяшнім мерапрыемстве, дзе Фядута запіздзіў Рымашэўскага нагамі. Нецярпліва чакаю наступных выбараў! Што трэба зрабіць, каб не забыцца завітаць да аб'яднанай апазіцыі ў госці на гадавіну чарговай элегантнай перамогі? Калі пасля выбараў 2006-га яны моцна сралі адзін адному на галаву, пасля апошніх — ужо ябашыліся вяртухамі, дык пасля наступных... Нават не ведаю. Да рытуальных ахвярапрынашэнняў, хутчэй за ўсё, не дойдзе, а вось апусціць якога небараку хуём па паняціях гэтыя могуць. У любым разе, прапускаць такое нельга. Актыўны ўдзел у палітычным жыцці — абавзак грамадзяніна.

2.
[info]kryviec’а са скандалам выгналі на мароз з Цэнтру этнакасмалогіі «Крыўя». З ім сышла цэлая эпоха, без ерунды. Мы з [info]pilecki за часамі нашай супрацы на ніве першай беларускай з рысункамі нават хацелі завітаць да яго на лекцыю ў Калегіюм. Алесь адмыслова для гэтага надыбаў дзьве нацболаўскія майкі — «серп-і-молат-красны-флаг»… Зусім ужо сабраліся, але пятае-дзясятае, прамінуў нейкі год, і ўжо я не ў газеце, і Алесь хер паймі дзе, і Крывец во як. Баюся, зачахне цяпер ЦЭК. Калі раней у тым, што такое Традыцыя, яшчэ можна было худа-бедна разабрацца, то цяпер без шанцаў.

Забыць «все былые обіды»? А можа быць недаравальныя злачынствы?(палова знішчанага беларускага насельніцтва ў 17 ст., вынішчэнне усходнім суседам на працягу 400 гадоў 1000-ў простых людзей, мяшчанаў, арыстакратыі, гарадоў, святыняў, дзяржавы …) і паляцець у Космас на Марс усім белнародам разам з Я.Ч.?

НЕ — гэта не смешна. Смутна.

А.Дзермант так высока ўзняўся на Крыўскія вышыні і — так глыбока затаптаў сябе ў гразь.

Дзякуй вялікі калегу за перажытыя разам годы супольнай працы, смуткуем за ягоныя слабасці і здраду… Але!

«КРЫЎЯ» застаецца,

служыць ІДЭІ,

а гарматы мусяць страляць трапна.

У сувязі з дзейнасцю чальца Цэнтра Аляксея Дзерманта ў межах праекта «ЦЫТАДЭЛЬ», якая пярэчыць падставовым устаноўкам і ідэям ЦЭК, парушэнне этычных і ідэалагічных прынцыпаў ЦЭК «Крыўя» не бачыць магчымым працяг дзейнасці Аляксея Дзэрманта ад асобы Цэнтра. Таксама забараняецца выкарыстанне сімволікі Цэнтра (знак і лагатып Крыўі, альманаха «DRUVIS», графічныя інтэрпрэтацыі арнаментальных знакаў, гербу «Пагоні» у графічнай інтэрпрэтацыі Т.К, візуальных шэрагаў выкарыстаных у альманаху, славесных сімвалаў (Крыўя, Крывец, Друва, Друвінг і інш.), як інтэлектуальнага набытку ЦЭК.


«Інтэлектуальнага набытку» — злосці на іх не хапае. Асабіста мне Кашкурэвіцкі зварот чымсьці нагадаў запавет Суворава, графа Рымніцкага, князя Італійскага:

У неприятеля те же руки, да русского штыка не знает. Широкий шаг ведет к победе. Работать быстро, скоро, по-русски. Штыки, быстрота, внезапность. Неприятель нас не чает: атакуй с чем Бог послал. Конница — начинай, руби, коли, гони, отрезывай, не упускай. Ура, чудеса творят, братцы. Не употреблять команды стой — это не на учении, а в сражении. Атака — руби, коли, ура, барабан, музыка. Преследуй денно и нощно, доколе истреблен не будет (неприятель). Недорубленный лес опять вырастает. Казаки везде пролезут, их быстрота завершит победу. Неприятель сдался — пощада. С пленным быть милосерду — солдат не разбойник. Грех напрасно убивать — они такие же люди. Поражать неприятеля человеколюбием. Бог нас водит. Он нам генерал. Вот — братцы — воинское обучение. Господа офицеры, какой восторг.

Здравствуйте, братцы, чудо-богатыри!


Магчыма, з-за фразы пра трапныя гарматы. У любым разе, гэта не мая вайна. Я і падзяляў усяго-та адзіны толькі параграф — «паляцець у Космас на Марс».

Але ўсім сэрцам.

Link | Leave a comment {37} | Add to Memories | Share

Высокія дасягненні

Jan. 30th, 2012 | 09:50 pm
mood: goodtrollface
music: Lacrimosa "Ich Verlasse Heut' Dein Herz"

Год таму беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын задумаў і зладзіў дабрачынную акцыю «Георгіеўская стужка». 23 лютага 2011 года ў крамах па ўсёй Беларусі з’явіліся чорна-аранжавыя стужкі. Грошы ад іх продажу мусілі пайсці на дапамогу спартоўцам-інвалідам.

«На жаль, людзі набылі не вельмі шмат стужак. А дакладней, вельмі няшмат. На гэты момант я страціў прыкладна 20 тысяч долараў», — распавёў Аляксей Грышын.

Фрыстайліст не збіраецца спыняць акцыю. Ён спадзяецца, што людзі ўсё ж такі падтрымаюць спартоўцаў, якія ахвяравалі здароўем для высокіх спартовых дасягненняў нашай краіны. (с) Павел Свярдлоў, Еўрарадыё


Называецца, лазіў на елку за кропам, і на галаву кавун упаў. Хутка ізноў палезе.

Гонар за «высокія спартовыя дасягненні» дзяржавы, што не можа пахваліцца ніякімі дасягненнямі ў выкананні сваіх асноўных абавязкаў — карміць, лячыць і вучыць грамадзянаў — гэта мастурбацыя. Перад люстэркам, на адбітак кавалка гаўна.

Link | Leave a comment {4} | Add to Memories | Share

З днём беларускай навукі!

Jan. 29th, 2012 | 09:45 am
mood: cynicalcynical
music: Lacrimosa "The Turning Point"

93.49 КБ

Link | Leave a comment {9} | Add to Memories | Share

#20 ПИКНИК "Королевство кривых" (2005)

Jan. 26th, 2012 | 02:04 am

119.95 КБ

***



info )

У сярэдзіне 90-х гурт ПИКНИК, як і многія іншыя родам з 80-х, зазнаў крызіс. Самабытная кансерватыўная творчасць Эдмунда Шклярскага ў камерцыйным плане не магла канкураваць з новай хваляй расійскай музыкі і, тым больш, з плынню музыкі замежнай. І хаця практычна пазбаўлены радыёратацыі гурт не толькі не разваліўся і не спыніў выпуск новых альбомаў, але нават здолеў займець рэпутацыю ці не самага актыўна гастралюючага калектыву Расіі, новых слухачоў не болела. Творчы адпачынак Шклярскага, узяты ў 1997 годзе, доўжыўся амаль чатыры гады і быў толькі аднойчы перарваны выпускам эксперыментальнага альбому-містыфікацыі праекту ПИКНИК И СЕКТА МО «Пить электричество» (1998), які, не зважаючы на неаспрэчную вартасць, можна было расцаніць як завуаляванае афіцыйнае паведамленне аб фазе творчага застою. Вынікам перагляду прыярытэтаў сталіся вольны падыход да канцэпцый альбомаў і спрашчэнне музычных кампазіцый, а ролю сапраўднага маніфесту «адраджэння» адыграў альбом «Египтянин» (2001). Пераплюнуць уласны творчы поспех пачатку XXI стагоддзя, у выніку якога аўдыторыя ПИКНИК’а істотна пашырылася за кошт маладзейшай генерацыі прыхільнікаў, гурт не здолеў і дасёння, хаця ўсё гэтак жа актыўна гастралюе і спраўна выдае альбомы (чаканыя, што вельмі важна!).

Прапанаваны вашай увазе альбом, напэўна, адзін з самых няўдалых «сярэднячкоў», што пабачылі свет пасля «Египтянина» (свежавыдадзены эксперыментальны «Три судьбы» (2011) у разлік не бярэм) — стоадсоткавыя хіты як ніколі раней кантрастуюць з непрыхавана слабымі, «прахаднымі» кампазіцыямі. Але ж гэтым, бадай, альбом і цэнны, бо дэманструе поўны творчы дыяпазон сённяшняга ПИКНИК’а.

Link | Leave a comment {5} | Add to Memories | Share

#17 ПИКНИК "Египтянин" (2001)

Jan. 17th, 2012 | 11:19 pm

140.68 КБ

***



info )

Link | Leave a comment {4} | Add to Memories | Share

#16 ПИКНИК "Харакири" (1991)

Jan. 12th, 2012 | 12:59 am

141.33 КБ

***



info )

Савецкі Саюз разваліўся, эканоміка ляснула, настаў фінансавы крызіс, ганарары за выступы пачалі выплочваць мяхамі з цукрам і спіртам «Royal», насельніцтва пачало імкліва маргіналізавацца, крыміналізавацца, уцаркаўляцца і ўкладацца ў аднадзённы бізнэс. Лідэр гурта ПИКНИК Эдмунд Шклярскі разам з клавішнікам Сяргеем Вароніным кінулі ўсё ды выправіліся ў пілігрымку да Папы. Вярнуўшыся, выступілі 20 жніўня на Дварцовай плошчы ў Ленінградзе (Ленінградам яму заставалася прабыць менш за месяц) на стотысячным мітынгу супраць ГКЧП. Нават дзіўна, што на такія моцныя стрэсы гурт адгукнуўся, безумоўна, вельмі моцным, але, разам з тым, нечакана меланхалічным альбомам.

«Харакири» — апошні вінілавы рэліз Шклярскага і кампаніі, наперадзе была эра кампакт-дыскаў. Рыхтуючы перавыданні на новым для постсавецкай прасторы аўдыёносьбіце, пан Шклярскі не абмежаваўся рэмастэрынгам, а цалкам перазапісаў усю творчую спадчыну — альбомы «Дым» (1982), «Танец Волка» (1984), «Иероглиф» (1986), «Родом ниоткуда» (1988) і яго. У апошнім выпадку прамежак паміж студыйнымі сэсіямі быў адносна невялікі, таму адрозненні ў версіях неістотныя. І ўсё ж такі я прапаную вашай увазе арыгінальную.

Link | Leave a comment {2} | Add to Memories | Share

Melos

Jan. 9th, 2012 | 03:08 am
mood: flirtyне пераключайце, мы вернемся
music: Lacrimosa "Halt Mich"

СЯБРЫ! Вельмі ўсцешаны тым, што вы цікавіцеся тымі музычнымі альбомамі, што я тут выкладаю пад тэгам melos, пампуеце іх і пакідаеце каментары. Вырашыў для тых, каму цікава, зрабіць невялічкае тлумачэнне аб прынцыпах, паводле якіх запісы трапляюць у рубрыку, а таксама анансаваць, музыку якіх выканаўцаў варта чакаць тут у найбліжэйшы час.

Альбомы трапляюць у рубрыку па простым прынцыпе — гэта тое, што падалося мне найбольш цікавым з нядаўна праслуханай дыскаграфіі гурта/выканаўцы/кампазітара. Не абавязкова гэта самыя папулярныя альбо самыя дасканалыя працы. Тут можа апынуцца і рарытэт, і дэма-запіс, і нейкі эксперымент. Да тых выданняў, з якімі, на мой погляд, мусіць пазнаёміцца кожны, не будзе ніякага каментара, а ўнізе яны будуць пазначаныя тэгам выбар рэдакцыі. Калі па спасылцы нічога не скачваецца, пішыце каментар, і я абавязкова яе абнаўлю.

У найбліжэйшы час я збіраюся грунтоўна прапрацаваць чатыры накірункі.

Першы — так званы «брытанскі акультны андэграўнд», сям’я CURRENT 93—NURSE WITH WOUND—COIL, а таксама самае асноўнае з усяго таго, з чаго яны выраслі і што спарадзілі. Тэма шырачэнная, як мінімум не атрымаецца абыйсці ўвагай асобных выканаўцаў псіхадэлічнага фолку, псіхадэлічнага року, прота-прагрэсіву, краўт-року і легіёну неафолк-выканаўцаў. Не абыйдзецца без электроншчыны і індастрылу, класічнага і посткласічнага. Будзе пост-панк. Фрыкаў, накшталт Тайні Ціма, таксама хапацьме.

Другі — памежжа еўрапейскага прагрэсіву і новай хвалі. Тое, што лучыць KING CRIMSON з Дэвідам Боўі, Браяна Іно з Браянам Фері, час, калі з'явіліся накірункі эмбіент і ўорлд-мюзік.

Трэці — электра-індастрыл, дарк-электра, агр-індастрыл і іншая да таго падобная постіндустрыяльная электроншчына. Яшчэ было б няблага прасачыць ейны уплыў на папулярныя электронныя жанры, накшталт драм-н-бэйсу. У асноўным гэта будуць немцы, бо яны, як мне здаецца, яшчэ з часоў краўта з гукам што называецца «на ты». Сярод асноўных імёнаў — WUMPSCUT, HAUJOBB, DIE KRUPPS і іншыя, пакуль вушы не стомяцца.

Чацверты — рускі рок, але не любімыя мной сучасныя маргінальныя праекты, а тое, што зняважліва завецца гаўнарокам. Перыяд — ад сталага магнітаальбомнага гуказапісу і прыкладна да эпохі КОРОЛЯ И ШУТА. Падарожжа па расійскіх рок-сталіцах. Тэму я, прызнацца, асабліва і не ведаю. Існуе школьны «выпускны» відэазапіс, на якім аператар падыходзіць па чарзе да маіх аднакласнікаў, пытаецца пра музыку, якую яны слухаюць, і калі чуе ў адказ — «рускі рок», удакладняе: «ЧИЖ? ЧАЙФ? ДДТ?». Яму радасна паддакваюць усе, акрамя мяне. Я нешта мямлю пра ГРАЖДАНСКУЮ ОБОРОНУ і КАЛИНОВ МОСТ. З тых часоў мала што змянілася, і таму я папросту хачу, што называецца, «закрыць гештальт». «Рускі рок» (гаўнарок) — гэта не жанр, а гістарычны перыяд, таму чацверты накірунак з часам хутчэй за ўсё пераўтворыцца ў маніторынг добрай сучаснай усясветнай папулярнай музыкі.

Каб моцна не зацыклівацца, час ад часу буду падкідаць нешта «ад балды».

Сёння ж я ўсяго толькі дадаў каментар да ўжо запошчанага некалі альбома гурта ПИКНИК «Родом ниоткуда» (1988), з якога можна даведацца, што ўсесаюзны поспех гурт здабываў не толькі сіламі пірацкага распаўсюду аўдыёзапісаў, але і ўдзелам у карупцыйных схемах. Па спасылцы замест пазнейшага «перазапісу» цяпер можна спампаваць вінілавы арыгінал альбому.

Link | Leave a comment {6} | Add to Memories | Share

#14 ПИКНИК "Иероглиф" (1986)

Jan. 6th, 2012 | 03:43 am

90.20 КБ

***



info )

Надыход перабудовы істотна змяніў сітуацыю на савецкай рок-сцэне, хаця пра адназначнае яе паляпшэнне маглі казаць хіба тыя выканаўцы, што ў свой час абачліва пайшлі на кампраміс з рэчаіснасцю ды займелі сталую працу пры філармоніях (альбо якую іншую індульгенцыю). Для гурта ПИКНИК кампенсацыяй за нядаўняе прыніжанае існаванне стала магчымасць трапіць у праграму навагодняга вечару на Ленінградскім тэлебачанні. Наступствам была прапанова выдаць афіцыйны вінілавы альбом на савецкай фірме-манаполіі «Мелодия». Узрадаваны лідэр гурта Эдмунд Шклярскі адабраў восем кампазіцый, шэсць з якіх належалі абсалютна свежай канцэртнай праграме, а яшчэ дзьве з’яўляліся міні-экскурсамі ў альбомы «Дым» (1982) і «Танец Волка» (1984) — адпаведна песні «Ночь» і «Великан». Грампласцінка «Иероглиф» сталася ці не адной з самых значных падзеяў у савецкай папулярнай музыцы 1986 году, так што ў наступным годзе «Мелодии» нават прыйшлося перавыдаць яе пашыраны варыянт.

Але справа ў тым, што амаль на год раней ПИКНИК, не чакаючы ад лёсу падарункаў, пусціў гуляць па свеце аднайменны магнітаальбом, прычым ці не ўдвая даўжэйшы за вінілавы варыянт (тэхналагічныя абмежаванні савецкай вінілавай вытворчасці былі даволі жорсткія). Касетны «Иероглиф» з'яўляўся, па сутнасці, дэманстрацыйным запісам, створаным, у першую чаргу, для аператыўнага азнаямлення розных зацікаўленых ды адказных асобаў («худсаветы» ніхто не адмяняў) з актуальным канцэртным рэпертуарам гурта, можа таму якасць запісу, мякка кажучы, вельмі сярэдняя. Але ж галоўная адметнасць альбома (у тым ліку і вінілавай версіі) — ягоная «тэхналагічнасць». Паўтараючы досвед выкарыстання Фрэнкам Запам сінклавіра (мегасінтэзатара, які — вольна цытую — «замяняючы аркестр, не спазняецца на рэпетыцыі, не выходзіць папаліць і гатовы працаваць суткамі “за так”»), музыкі многія характэрныя кампазіцыі (Бахаўскую «Прелюдию», «Остров» і да т.п.) папросту запраграмавалі на кампутары вытворчасці AKAI, шчаслівым уладальнікам якога быў нехта Аляксандр Аляксееў. Захапіўшыся магчымасцямі аўтаматызацыі, гурт нейкі час выкарыстоўваў гэты прыстасок нават падчас канцэртаў.

Няцяжка здагадацца, што вашай увазе прапанаваны якраз той самы магнітаальбом, азнаёміцца з якім проста неабходна, хаця б для таго, каб лепей разумець, што маюць на ўвазе старыя прыхільнікі творчасці Эдмунда Шклярскага, калі гавораць, што «цяперашні ПИКНИК ужо не той». Некаторыя песні арыгінальніга «Иероглифа», што не трапілі на вініл, былі выдадзены нашмат пазней: «Пол и потолок» — на альбоме «Немного огня» (1994), «Весна» і «Осень» — на зборніку нявыдадзенага «Чужой» (2002) (прычым тэкст «Весны» быў істотна перапрацаваны, а прыпеў дык і наогул выкінуты), а парадыйны хіт «Я почти итальянец» — толькі ў 2003 годзе, на альбоме «Говорит и показывает».

Link | Leave a comment {3} | Add to Memories | Share

#13 ПИКНИК «Танец Волка» (1984)

Jan. 2nd, 2012 | 03:38 am

117.87 КБ

***



info )

У самы разгар андропаўшчыны Эдмунд Шклярскі зрабіў крок нават больш спрэчны, чым колішняе рашэнне ўступіць у Ленінградскі рок-клуб — ПИКНИК стаў сябрам Ленінградскай дзяржаўнай канцэртнай арганізацыі. Галоўнай выгодай такога сяброўства былі працоўныя пасведчанні, што давалі імунітэт супраць органаў, у тыя часы як ніколі заклапочаных рэалізацыяй права савецкіх грамадзянаў на працу. Другім бонусам, на які музыкі ўскладалі не меншыя спадзяванні, былі гарантаваныя частыя гастролі. Зрэшты, неўзабаве высветлілася, што выконваць падчас іх давядзецца выключна чужы рэпертуар. Праіснаваўшы нейкі час у якасці акампануючага эстраднага ансамблю, гурт распаўся. Эдмунд Шклярскі і гітарыст Аляксандр Савельеў засталіся ўдвух і, каб канчаткова не закрыць праект ПИКНИК, звярнуліся да старога знаёмага, падпольнага энтузіяста магнітазапісу Андрэя Трапілы, і, як і ў мінулы раз, за некалькі дзён запісалі на ягонай студыі свой другі альбом, поўны алюзій на сярэднявечча (у кепскім сэнсе гэтага слова) і намёкаў на вяртанне інквізіцыі.

Як і дэбютнік «Дым» (1982), «Танец Волка» на пачатку 90-х быў наноў перапісаны Шклярскім, але замест гітарыста Савельева асістэнтам быў барабаншчык Леанід Кірнос. Вашай увазе прапануецца арыгінальная версія — той самы магнітаальбом 1984 году.

Link | Leave a comment | Add to Memories | Share

[info]pacyfik больш няма

Dec. 29th, 2011 | 12:48 am
mood: depresseddepressed

[info]pacyfik памерла ў лякарні. Два дні таму яе ў Маскве збіла машына. [info]lejf паведаміў.

Link | Leave a comment {2} | Add to Memories | Share

Сяргей, брат Ягора

Dec. 28th, 2011 | 01:27 am
mood: fullfull
music: Егор и Сергей Летовы "Превосходная песня"

Photobucket

+3 )

Фоткі зробленыя даўнавата, 16 ліпеня 2010 года, у Мінску, на фестывалі «Дах-XI». Я, напэўна, замінаў Летаву, былі моманты, што ледзьве аб'ектывам у саксафон не залазіў. І гэта пры тым, што перад канцэртам я не наважыўся на прапанову [info]alesiara падыйсці ды папросту палабадзець з мэтрам. Можа і дарма — ён, здаецца, ахвотна кантактуе са слухачамі, і сам па сабе чалавек сімпатычны. Але пра што гаварыць з майстрам такога ўзроўню? Не пра музыку ж…

Цікава, што творчасць Сяргея Летава я, сам таго не ведаючы, ацаніў нашмат раней за творчасць ягонага брата, яшчэ ў сярэдняй школе, калі слухаў запісы Курёхіна і Поп-Механікі
Tags:

Link | Leave a comment {5} | Add to Memories | Share

#12 ПИКНИК "Дым" (1982)

Dec. 26th, 2011 | 01:19 am

135.50 КБ

***



info )

Краевугольным каменем стандартнага вялікага інтэрвію з лідэрам гурта ПИКНИК Эдмундам Шклярскім у залежнасці ад густу і абазнанасці журналіста можа стаць альбо пытанне пра паходжанне назвы гурта (звычайна абыгрываюцца алюзіі на аповесць братоў Стругацкіх «Пікнік на ўзбочыне»), альбо пытанне пра ўлюбёную ўласную кампазіцыю пана Эдмунда. У апошнім выпадку Шклярскі традыцыйна расплывецца ў кацінай усмешцы і прымецца звыкла нахвальваць дэбютны альбом «Дым» у цэлым і песню «Ночь» у прыватнасці, акцэнтуючы ўвагу на непаўторным гучанні, нехарактэрных гітарных аранжыроўках і да таго падобным. Ён выдатна ведае, пра што гаворыць. У адрозненне ад многіх «маладых» прыхільнікаў сваёй творчасці (гэта значыць тых, хто пачаў знаёмства з гуртом пасля выхаду альбома «Египтянин» (2001)), Шклярскі яго слухаў. Калі верыць «старым» аматарам гурта, то арыгінальны магнітаальбом «Дым», запісаны ўсечаным складам за нейкіх тры дні ў студыі культавага савецкага андэграўнднага гукарэжысёра і прадзюсэра Андрэя Трапілы, нібыта захоўвае дух «даальбомнага» ПИКНИК'а — шматстаночнага прафесійнага ансамблю, здатнага аднолькава якасна і паспяхова лабаць на танцпляцоўках і выконваць прог-акампанемент для тэатральных пастановак. Але калі вы і маеце ў хатняй калекцыі дыск з назвай «Дым», то ўсё вышэйнапісанае, хутчэй за ўсё, не пра яго. Справа ў тым, што мультыінструменталіст Шклярскі, вялікі аматар такой спрэчнай з'явы ў сучаснай гукаіндустрыі як рэмастэрынг, у дачыненні да першых пяці альбомаў ПИКНИК'а пайшоў яшчэ далей — для перавыдання на больш цывілізаваных за магнітную ленту носьбітах ён іх папросту перазапісаў «з нуля». У выпадку з «Дымом» усе партыі Шклярскі выканаў аднаасобна (выключэнне — вакал Аляксея Дабычына), а пасля дадаткова заблытаў сітуацыю, пазначыўшы ў спісе ўдзельнікаў на вокладцы перавыдання (1993) нават тых музыкаў канцэртнага складу 1982 году, якія не бралі ўдзелу ў запісе арыгіналу.

Такім чынам, «багатыя гітарныя аранжыроўкі», «фірмовы скрып дзвярэй у песні «Ночь», вакал Дабычына на «Хороводе» і «Караване» і іншыя дэталі ды адметнасці альбома «Дым», якія так любіць згадваць у інтэрвію Эдмунд Шклярскі, уганяючы ў ступар уважлівых, але неабазнаных у студыйнай гісторыі гурта слухачоў, прапанаваныя вашай увазе. У якасці бонусу — дзьве версіі песні «Диск-жокей» (афіцыйна, з больш мяккім тэкстам, была выдадзена толькі на альбоме «Стекло» (1997)) і песня «Велосипед» (не перавыдавалася ніколі).

Link | Leave a comment | Add to Memories | Share